Мінск: Беларуская навука, 2006. — 215 с.
Манаграфія Аляксандра Іванавіча Грушы прысвечана канцылярыі Вялікага княства Літоўскага. На падставе шырокага кола крыніц разгледжаны функцыі, структура, персанал, асаблівасці працы і кампетэнцыя канцылярыі Вялікага княства Літоўскага — установы, у нетрах якой узніклі кнігі Метрыкі ВКЛ і мноства актаў, што з’яўляюцца сёння аднымі з асноўных гістарычных крыніц. Увага канцэнтруецца на маладаследаваных і дыскусійных праблемах гісторыі ўстановы.
Гістарыяграфія і крыніцы.
Функцыі канцылярыі.
Структура канцылярыі.
Персанальны склад канцылярыі.
Асаблівасці арганізацыі працы і справаводства канцылярыі.
Адзнакі выходных дакументаў.
Кампетэнцыя канцылярыі.