Зарегистрироваться
Восстановить пароль
FAQ по входу

Сачанка Іван. Хто такія беларускія ''патрыёты''?

  • Файл формата pdf
  • размером 16,10 МБ
  • Добавлен пользователем
  • Описание отредактировано
Сачанка Іван. Хто такія беларускія ''патрыёты''?
Мінск : [б. в.], 1975. — 93 с. — (Бібліятэчка газеты "Голас Радзімы").
Спакон веку злачынства і хлусня існуюць разам. Здраднік, разбойнік, злодзей, злоуленыя на гарачым учынку, заусёды хлусяцы першы кажа, што ён такса-ма ненавідзіць здраду, другі вінаваціць сваю ахвяру, трэці сцвярджае, што не краў. Так яны ратуюцца ад непазбежнай кары і суда грамадскасці.
Злачынствы бываюць малымі, нязначнымі, буйны-мі, хлусня ж заўсёды застаецца вялікай. Так бывае не толькі ў паўсядзённым жыцці, але і ў палітыцы, таму што палітыку робяць людзі са звычайнай чала-вечай псіхалогіяй. Палітычныя злачынствы, аднак, маюць тую асаблівасць, што вялікая хлусня, якая іх суправаджае, прымае выгляд прапаганды. Да прапа-ганды ж, асабліва калі яе настойліва вядуць сучасныя сродкі масавай інфармацыі, людзі адносяцца больш асцярожна і ўважліва, чым да маны звычайнага крымінальніка. Вось чаму выкрываць палітычную хлусню і цяжэй, і патрэбней— яна ўздзейнічае не на адзінку, а на масы людзей.
Здрадзіўшы свайму народу і пайшоўшы на службу нямецкаму фашызму, беларускія буржуазныя нацыя-налісты ўчынілі шмат злачынстваў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Адны з іх панеслі заслужаную кару ад рук партызан, другія — на лаве падсудных, трэція пазбеглі прыгавору і, уцёкшы з Беларусі раэам з фа-шыстамі, захавалі жыццё і дажываюць свой век на Захадзе. I вось гэтыя апошнія вядуць зараз хлуслі-вую прапаганду аб тым, нібыта яны былі не здрадні-камі, а патрыётамі, не забойцамі, а абаронцамі бела-русау, не паслугачамі, а праціўнікамі фашыстаў. Ча-му яны так гавораць? Па-першае, таму, што нама-гаюцца загладзіць сваю віну перад беларусамі як за мяжой, так і на Радзіме, перад грамадскасцю тых краін, дзе яны знайшлі прытулак, і нават перад улас-нымі дзецьмі, якія нічога не ведаюць аб крывавых справах сваіх бацькоў; па-другое, нацыяналісты вы-конваюць антыкамуністычныя і антысавецкія задан-ні імперыялістычных цэнтраў і таму імкнуцца ўвай-сці ў давер беларусаў.
Былы фашысцкі бургамістр, а зараз рэдактар нью-йоркскага «Беларуса» Ст. Станкевіч піша, быццам на-цыяналісты «ў абставінах акупацыі баранілі, як маг-лі, беларускае жыхарства перад крывавым тэрорам як з боку гітлераўцаў, гэтак і савецкіх партызанаў». Злачынствы здраднікаў у час вайны ён называе «на-цыянальнай дзейнасцю беларускіх патрыётаў». Хлус-ня, годная злачынцы! Што датычыць самых бессаром-ных актаў здрадніцтва, то нацыяналісты нават не прызнаюцца да іх. Ў той жа газеце Ст. Станкевіча, напрыклад, гаворыцца, што яны не называлі белару-саў «абруселым арыйскім племем», што яны з дазво-лу гаўляйтэра Кубэ не адкрывалі ў Мінску фашысц-кай «акадэміі навук» і г. д.
У брашуры, якая прапануецца ўвазе чытача, кан-дыдат філалагічных навук Іван Сачанка, карыстаючы-ся дакументамі і фактамі, абвяргае хлусню нацыяна-лістаў. ён пераканаўча пакаэвае: вось што яны рабі-лі і пісалі ў час вайны, вось што яны гавораць і чаго хочуць зараз. I з гэтага расказа аўтара выяўляецца сапраўдны твар так званых беларускіх «патрыётаў».
  • Чтобы скачать этот файл зарегистрируйтесь и/или войдите на сайт используя форму сверху.
  • Регистрация