Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1935. — 48 с.
Гэтая кніга састаіць з раду невялікіх карцін, якія адбіваюць жыццё і барацьбу рабочых Германіі ў пер-шы перыяд. фашысцкай дыктатуры і часткова перад яе прыходам. Аўтар захаваў кавалачкі рабочых пісем, карэспандэнцый, завадскіх газет і лічыць карысным адлюстраваць гэта. „ўчарашняе" Германіі для таго, каб лепш зразумець яе ,сёнешняе“. Гэтыя карціны дапамогуць уясніць нашаму чытачу формы і метады фашысцкага нажыму на рабочы клас і супраціўленне рабочых, якое праяўляецца ва ўсё больш і больш грозных формах. Гэта асобныя зарысоўкі, несістэ-матычныя, няпоўныя, але аснаваныя на фактычным матэрыяле, паведамлёным у рэдакцыю „Ротэ Фане“ рабочымі з заводаў. Гэтыя факты прадстаўляюць са-бой кавалкі жыцця, фатаграфічныя здымкі гіганцкага канцлагера, называемага „Трэцяй імперыяй", куды загнан вялікі дваццацімільённы германскі пролетары-ят. Іменна тады фашысты з асаблівай сілай распаў-сюджвалі лягенды аб быццам-бы дасягнутым „адзін-стве нацыі“. Гэта ў сваю чаргу давала повад соцыял-фашысцкім здраднікам яшчэ грамчэй крычаць аб „контррэволюцыйнай сітуацыі“ і звальваць на рабочых віну за перамогу фашызма, галоўнымі віноўнікамі якой з'яўляюцца яны самі.
У гэтай кніжцы, адлюстроўваючай велізарную ня-навісць рабочых мас да фашысцкіх катаў, паказана, што фашызм ніколі не змог-бы перамагчы,калі-б не было здрадніцтва соцыял-дэмакратыі. Перад чытачом выступаюць тыя гіганцкія класавыя сілы, якія раз-вязвае для рашаючай рэволюцыйнай схваткі гераічная компартыя Германіі, знаходзячаяся ў глыбокім пад-поллі.
Ад аўтара.
Соцыял-дэмакратыя расчышчае дарогу Гітлеру.
„Ротэ Фане* ў падполлі.
Барацьба на прадпрыемствах.
Штурмавікі бастуюць.
Барацьба ў профсаюзах.
Фашысцкая катарга і рабочая моладзь.
Беспрацоўныя ў „Трэцяй імперыі*.
Быт „Трэцяй імперыі'.
Замест заключэння.